БЕЛ Ł РУС

З Чарнагорыі выслалі 55 чалавек за сувязь з сектай «Аўм Сінрыкё»

27.03.2016 / 16:52

Расейцы, затрыманыя ў Чарнагорыі па падазрэнні ў сувязях з рэлігійнай сектай «Аўм Сінрыкё» (забароненая ў Расіі), пакінуць краіну да 28 сакавіка. Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на прадстаўніка расійскай амбасады ў Чарнагорыі.

Прадстаўнік амбасады падкрэсліў, што нікому з затрыманых грамадзян абвінавачванне прад'яўлена не было.

26 сакавіка групу з 55 чалавек затрымалі ў гасцініцы «Рамадзі» у Падгорыцы і ў гатэлі «Перанік» у Данілаўградзе ў ходзе рэйду па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пазней мясцовае выданне Vijesti паведаміла, што затрыманыя былі сябрамі японскай секты «Аўм Сінрыке», адказнай за тэракт у такійскім метро ў 1995 годзе.

Па некаторых дадзеных, сярод затрыманых былі грамадзяне Расіі і краін СНД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула