БЕЛ Ł РУС

На акцыі прадпрымальнікаў міліцыянт складаў пратакол на сябра дзяцінства ВІДЭА

14.03.2016 / 16:07

Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская

Перавозчык, уладальнік фірмы Аляксей Тужыкаў з Пухавіцкага раёна прыйшоў сёння на акцыю прадпрымальнікаў з плакатам «Штрафы bel toll — генацыд перавозчыкаў».

Ён патлумачыў «НН», чаму выйшаў на пратэст: «Мне незразумела, чаму ў Беларусі штрафы выстаўляюць у еўра. Чаму мы знаходзімся ў такім стане, у якім не можам даказаць сваю правату. З намі робяць тое, што хочуць, а мы нічога не можам зрабіць. Вельмі цяжка. Пару дзён таму мне даслалі штраф у памеры 39 мільёнаў. Не ведаю, што рабіць. Цяжка як і ўсім», — сказаў Аляксей Тужыкаў.

Праз нейкі час да яго падышоў супрацоўнік міліцыі, які стаў складаць на Тужыкава пратакол. Высветлілася, што міліцыянт і ўдзельнік акцыі — аднавяскоўцы, былі сябрамі ў дзяцінстве.

«Мы вучыліся ў адной школе, тата ў яго настаўнік. Цяпер так атрымалася, што мы па розныя бакі барыкад. Мы з ім з малых гадоў разам бегалі», — сказаў Тужыкаў.

Знаёмства не спыніла супрацоўніка МУС і на Аляксея Тужыкава быў складзены пратакол, цяпер яго будзе чакаць суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула