БЕЛ Ł РУС

Што адбылося ў офісе Чыжа? Жыхары суседніх дамоў апавялі, што яны бачылі

12.03.2016 / 14:32

Карэспандэнт радыё «Свабода» наведаўся ў офіс «Трайпла», дзе, паводле інфармацыі СМІ, учора быў затрыманы беларускі алігарх Юры Чыж.

Ахоўнікі офіснага будынку групы кампаній «Трайпл» зачынілі дзверы офісу ў адказ на пытаньне карэспандэнта адносна затрымання кіраўніка «Трайпла» Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі.

«Ідзіце адсюль, каментара не будзе», — сказалі ахоўнікі.

Перад будынкам стаіць чорны мікрааўтобус, але ці мае ён дачыненне да ўчорашніх падзей у офісе, невядома.

Жыхары суседняга з офісам дома на праспекце Пераможцаў пацьвердзілі, што ў пятніцу прыблізна з 11 гадзінаў дня да вечара каля будынка стаяла 5—6 мікрааўтобусаў, з іх выходзілі і вярталіся людзі ў цывільным, «была нейкая мітусня».

Паводле іншых крыніц, адбывалася «выманне дакументаў». «Можа, і выманне», — сказаў карэспандэнту Свабоды мясцовы жыхар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула