БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар МЗС Вялікабрытаніі па палітычных пытаннях наведае Беларусь

4.02.2016 / 13:58

Генеральны дырэктар МЗС Вялікабрытаніі па палітычных пытаннях Сайман Гас 9 лютага наведае Беларусь. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 4 лютага на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, у рамках рабочага візіту запланавана сустрэча Гаса з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. 

У рамках візіту таксама пройдуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, Гас правядзе сустрэчы ў шэрагу іншых ведамстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула