БЕЛ Ł РУС

У Маскве падпалілі будынак швейнага цэху, дзе працавалі мігранты: загінула 12 чалавек

31.01.2016 / 12:31

У Маскве 12 чалавек загінулі па пажары ў будынку швейнага цэху. Па версіі расійскай паліцыі, прычынай здарэння стаў падпал: распачатая крымінальная справа па факце наўмыснага знішчэння маёмасці, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць людзей. Ёсць таксама версія, што пажар пачаўся з-за няправільнага выкарыстання электраабсталявання ці неасцярожнага абыходжання з агнём.

Пажар пачаўся ўвечары 30 студзеня і быў ліквідаваны ў 0.55 па маскоўскім часе. Пад заваламі знайшлі целы дзевяці чалавек «неславянскай знешнасці». Пазней знайшлі яшчэ двух загінулых дарослых і немаўля, паведамляюць расійскія СМІ.

Мяркуецца, што ўсе загінулыя працавалі на швейным прадпрыемстве, якое займалася вырабам пасцелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула