БЕЛ Ł РУС

Украіна ледзь не пазбавілася статусу самай беднай краіны Еўропы СТАТЫСТЫКА

29.01.2016 / 14:24

ЯМ

Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку ў снежні 2015 года. Паводле падлікаў, заробак вырас да 5230 грыўняў. Гэта $223 па тагачасным курсе.

У снежні заробкі традыцыйна дасягаюць максімальных велічыняў. Напрыклад, у параўнанні з лістападам 2015 года заробкі ва Украіне выраслі больш чым на 16%.

Дзякуючы гэтаму скачку, Украіна ледзь не дагнала па ўзроўні даходаў Малдову. Праўда, у гэтай краіне заробкі пакуль падлічылі толькі за лістапад. Атрымалася 4613,4 лея – гэта каля $230.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула