БЕЛ Ł РУС

Трагікамедыя «ГараШ» выходзіць у шырокі пракат

29.01.2016 / 11:53

Nashaniva.com

Трагікамедыя «ГараШ», знятая камандай незалежных беларускіх кінематаграфістаў, 11 лютага выходзіць на экраны Мінска і іншых гарадоў Беларусі, паведаміў рэжысёр і сцэнарыст фільма Андрэй Курэйчык.

У Мінску паказы «ГараШа» пройдуць у кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Сільверскрын» і ў «Арт-кінатэатры». Адначасова з гэтым стужку змогуць убачыць жыхары Баранавіч, Бярозы, Барысава, Брэста, Віцебска, Ваўкавыска, Гродна, Ліды, Магілёва, Мазыра, Маладзечна, Навагрудка, Пінска, Кобрына, Полацка і Салігорска. «І гэта не поўны пералік. Спіс гарадоў будзе дапоўняцца па меры таго, як будуць адпрацоўвацца копіі [фільма]», — падкрэсліў Курэйчык.

Для паказу ў кінатэатрах здымачная каманда змантавала спецыяльную версію фільма. Варта адзначыць, што да прагляду будуць дапускацца асобы, старэйшыя за 14 гадоў.

Гэта дарослае кіно. У нас ёсць толькі вера ў свайго гледача, які пазнае ў гэтым фільме сваю рэальнасць і таксама падумае і пасмяецца з яе», — сказаў Курэйчык.

Стваральнікі «ГараШа» разлічваюць на тое, што ў кінапракаце стужка будзе ісці да трох тыдняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула