БЕЛ Ł РУС

У Барысаве адбылася ўцечка газу. Задыхнуліся шэсць чалавек у дзвюх кватэрах, у тым ліку двое дзяцей

28.01.2016 / 11:26

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі.

sk.gov.by

Учора позна ўвечары ў МНС ад дзяжурнага аварыйнай газавай службы ПУ «Барысаўгаз» паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў адкрыцці дзвярэй у кватэрах трохпавярховага дома па вуліцы Дняпроўскай. У ходзе высвятлення абставінаў атрымана інфармацыя, што раней у кватэры на трэцім паверсе выяўленыя двое загінулых пажылых людзей).

Ратавальнікі па трохкаленнай лесвіцы праніклі ў кватэру, размешчаную на паверх ніжэй, на другім паверсе, дзе былі знойдзены целы чатырох чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей (10 і 17 гадоў).

Абставіны гібелі людзей высвятляюцца Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта.

Прызначаны шэраг экспертыз, разглядаюцца розныя версіі трагедыі, у тым ліку няспраўнасць газавага абсталявання.

Першым намеснікам старшыні Следчага камітэта, што каардынуе працу на месцы здарэння, распачата крымінальная справа па арт. 428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце неналежнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі МПУ «Барысаўміжрайгаз», што пацягнула гібель шасці чалавек.

У цяперашні час следчымі вывучаецца канфіскаваная ў адпаведных арганізацый дакументацыя, дапытваюцца сведкі. Прызначаныя экспертныя даследаванні.

Псіхолагі МНС аказваюць дапамогу сваякам загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула