БЕЛ Ł РУС

Microsoft прызначыў новага кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі

21.01.2016 / 18:20

Кампанія Microsoft прызначыла новага кіраўніка прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь — Антона Мякішава.

Як паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва Microsoft, ключавымі задачамі для новага кіраўніка стануць: развіццё бізнесу кампаніі ў краіне, у прыватнасці ў сферы воблачных тэхналогій, падтрыманне трывалых дзелавых адносін з ключавымі замоўцамі і партнёрамі, развіццё ўзаемаадносін з дзяржаўнымі органамі і кіраванне камандай прадстаўніцтва. Антон Мякішаў будзе падпарадкоўвацца Ірыне Казловай, генеральнаму дырэктару падраздзялення Microsoft, які адказвае за развіццё новых рынкаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

«Рынак Беларусі мае ўсе неабходныя якасці для паспяховага развіцця ў прыярытэтных для нашай кампаніі кірунках — воблачных і мабільных тэхналогій, платформенных рашэнняў і сродкаў для сумеснай працы», — пракаментаваў прызначэнне Мякішаў.

Раней, з 2013 года, беларускае прадстаўніцтва Microsoft ўзначальвала Ірына Максімава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула