БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны першы падазраваны ў сэксуальных дамаганнях у Кёльне, яшчэ 21 пад следствам

18.01.2016 / 22:05

Бежанец з Алжыра стаў першым арыштаваным абвінавачаным па справе аб сэксуальных злачынствах у навагоднюю ноч у Кёльне. Ад ахвяр кёльнскіх падзей у паліцыю паступіла 766 заяваў.

На фота — паліцыя падчас затрыманняў у навагоднюю ноч у Кёльне

Нямецкія праваахоўнікі адправілі ў следчы ізалятар (СІЗА) першага абвінавачанага ў сэксуальным злачынстве па справе аб масавых нападах на жанчын у Кёльне ў навагоднюю ноч.

Як паведаміў у панядзелак, 18 студзеня, старшы пракурор Кёльнскай пракуратуры Ульрых Брэмер (Ulrich Bremer), арыштаваным аказаўся 26-гадовы алжырац. Яму выстаўлена абвінавачванне ў прымусе да дзеянняў сэксуальнага характару і крадзяжы мабільнага тэлефона.

Меркаваны злачынец быў затрыманы разам са сваім суайчыннікам, які таксама абвінавачваецца ў выкраданні мабільнага тэлефона. Абодва арыштаваныя пражывалі ў інтэрнаце для бежанцаў у 20 кіламетрах ад Кёльна.

Цяпер у СІЗА знаходзяцца 8 фігурантаў кёльнскай справы.

Семярым выстаўленыя абвінавачванні ў крадзяжы. Пракуратура праводзіць расследаванне ў дачыненні да 21 асобы, датычных да здзейсненых у Кёльне злачынстваў.

Па дадзеных пракуратуры, ад пацярпелых прыйшло ўжо 766 заяў. У 497 з іх паведамляецца аб злачынствах сэксуальнага характару. Праваахоўнікі маюць прынамсі тры заявы пра згвалтаванні.

***

У навагоднюю ноч ля галоўнага вакзала ў Кёльне адбыліся шматлікія выпадкі сэксуальных дамаганняў і рабаванняў у адносінах да жанчын. Па дадзеных паліцыі, меркаванымі злачынцамі былі мужчыны паўночнаафрыканскага і арабскага паходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула