БЕЛ Ł РУС

Мужчына стаяў тварам да цягніка, пакуль яго не збіла насмерць

14.01.2016 / 10:55

Трагічны выпадак здарыўся каля 16 гадзін у панядзелак. Пра трагічнае здарэнне распавёў інспектар прапаганды Маладзечанскага АУСТ Сяргей Васілеўскі.

На перагоне Пруды — Залессе мужчына выйшаў на каляіну першага галоўнага пуці. Яму насустрач ехаў грузавы цягнік Мінск — Вільня.

Паводле слоў машыніста, мужчына стаў тварам да цягніка і проста стаяў. Ён не рэагаваў на сігналы, якія падаваў машыніст.

Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы. Загінулага змаглі апазнаць. Гэта 56-гадовы жыхар вёскі Хатуцічы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула