БЕЛ Ł РУС

57 чалавек загінула ў выніку расійскага авіяўдару ў правінцыі Ідліб

10.01.2016 / 15:02

Nashaniva.com

Горад, па якім нанесены ўдар, кантралюецца тэрарыстычнай групоўкай «Фронт ан-Нусра».

У выніку некалькіх расійскіх авіяўдараў па горадзе Маарэт-эн-Нууман у сірыйскай правінцыі Ідліб загінулі прынамсі 57 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на Сірыйскую назіральную раду па правах чалавека.

Ракеты былі выпушчаныя па будынку, які функцыянуе як рэлігійны суд і турма. Там трымаў сваіх палонных ісламісцкі «Фронт ан-Нусра», які кантралюе горад і большую частку Ідліба.

Сярод загінулых — 21 мірны жыхар, у тым ліку тры жанчыны і дзіця, а таксама 23 баевікі «Фронту ан-Нусра».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула