БЕЛ Ł РУС

Эксклюзіўныя пісталеты, якія зробяць з метэарытнага металу, будуць прадавацца за $1 млн

30.12.2015 / 13:12

Аляксандр Гелагаеў

Амерыканская кампанія Cabot Guns спецыялізуецца на вырабе зброі класа «люкс», якую часам апісваюць як «Rolls Royce сярод пісталетаў». Аднак гэтым разам фірма першай заявіла пра план зрабіць набор пісталетаў у стылі знакамітых Colt 1911 з металу касмічнага паходжання.

Кавалак метэарыту, з якога зробяць 2 пісталеты.

Раней у гэтым годзе кампанія набыла 35-кілаграмовы аскепак метэарыту Gibeon, які мае ўзрост каля 4,6 млрд год, а ўпаў на Зямлю каля 500 тыс. год таму. Метэарыт таксама мае рэдкую і вельмі прыгожую крысталічную структуру, дзякуючы чаму невялікія яго кавалкі выкарыстоўваліся ўжо ювелірамі, напрыклад, для ўпрыгожвання гадзіннікаў Rolex.

Аднойчы кампанія ўжо выкарыстоўвала метэарытны метал - з яго зробленыя накладкі на рукаятцы зброі.

Пісталеты не будуць толькі дарагім аксесуарам, і кампанія абяцае самыя высокія стандарты якасці не толькі эстэтыкі, але і функцыянальнасці. Пісталетамі кампаніі карыстаўся адзін з пераможцаў стралковых спаборніцтваў Нацыянальнай стралковай асацыяцыі ЗША.

Фірма паведаміла, што адзін калекцыянер пранаваў ёй за гэты набор $250.000 толькі калі пачуў пра канцэпт, аднак ацэньвае, што пара ўнікальных пісталетаў (для правай і левай рукі) можа каштаваць ад $500.000 да $1.000.000 і больш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула