БЕЛ Ł РУС

Найбліжэйшы дарадца Кім Чэн Ына загінуў у аўтакатастрофе

30.12.2015 / 07:41

Адзін з найвышэйшых кіраўнікоў КНДР, член палітбюро ЦК і сакратар Працоўнай партыі Карэі Кім Ян Гон загінуў у аўтакатастрофе.

73-гадовы партыйны функцыянер адказваў за сувязі з Паўднёвай Карэяй.

У прыватнасці, ён удзельнічаў у урэгуляванні адносін дзвюх краін у жніўні, якія абвастрыліся пасля артылерыйскай перастрэлкі на мяжы.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва называе яго «блізкім таварышам [Кім Чон Ына] і цвёрдым рэвалюцыянерам».

Дзяржаўную пахавальную камісію, як чакаецца, узначаліць сам паўночнакарэйскі лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула