БЕЛ Ł РУС

Цана на газ будзе нязьменнай да канца году

2.04.2008 / 11:11

МБ; інф. БЕЛТА

Пра гэта паведаміў сёньня журналістам пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

Цана на расейскі газ для Беларусі да канца 2008 году павялічвацца ня будзе. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

Паводле ягоных слоў, двухбаковымі дамоўленасьцямі прадугледжана, што цана на газ на працягу году можа быць павялічана толькі адзін раз і гэты рост не павінен перавышаць 7 %.

Нагадаем, што ў першым квартале гэтага году Беларусь купляла ў Расеі газ па цане $119 за тысячу кубамэтраў, з 1 красавіка цана павышана да $128.

З Расеі даляталі галасы аб неабходнасьці падняць цану вышэй за 200 даляраў за кубамэтар, а беларускае кіраўніцтва ў апошні месяц зрабіла некалькі выразна антыамэрыканскіх і антыэўрапейскіх крокаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула