БЕЛ Ł РУС

Расія абвяшчае вайну яблыкам і грыбам з Беларусі

22.12.2015 / 14:37

Рассельгаснагляд з 23 снежня будзе прапускаць беларускія яблыкі і шампіньёны толькі пры наяўнасці ў фітасанітарных сертыфікатах інфармацыі аб месцах вытворчасці і захоўвання такой прадукцыі ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.

«У сувязі са значным павелічэннем паставак на тэрыторыю РФ падкаранціннай прадукцыі (яблыкі і шампіньёны) з Беларусі, паходжаннем Беларусь, з 23 снежня 2015 г. будзе прымаць вышэйпаказаную прадукцыю пры наяўнасці ў фітасанітарных сертыфікатах інфармацыі аб месцах вытворчасці і захоўвання такой прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Дадзеныя дзеянні ўведзеныя з мэтай недапушчэння ўвозу на тэрыторыю РФ прадукцыі, якая патрапіла пад дзеянне зваротных эканамічных мер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула