БЕЛ Ł РУС

Рэспубліканец Ліндсі Грэм выбыў з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША

21.12.2015 / 20:12

Рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што не стане далей змагацца за права быць намінаваным у якасці кандыдата ў прэзідэнты ад сваёй партыі.

«Сёння я спыняю сваю кампанію за прэзідэнцкі пост», — заявіў сенатар ад штата Паўднёвая Караліна ў відэазвароце, распаўсюджаным у YouTube. Пры гэтым 60-гадовы палітык дадаў, што ганарыцца гэтай кампаніяй, якая галоўным пытаннем у якой стала бяспека ЗША.

Паводле ацэнак экспертаў, сенатар паспяхова завяршыў другі раўнд тэлевізійных дэбатаў, аднак не зрабіў належнага ўражання на выбаршчыкаў, як вынікае з апытанняў грамадскага меркавання.

Раней ужо хадзілі размовы пра тое, што Грэм можа выйсці з прэзідэнцкай гонкі.

З сыходам Грэма ў рэспубліканцаў застаецца 12 чалавек, якія змагаюцца за права стаць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах.

Праймерыз кандыдатаў ад кожнай партыі пачнуцца праз шэсць тыдняў са штата Аёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула