БЕЛ Ł РУС

5 прыкладаў наватарскага абутку ў 2015 годзе ФОТЫ

17.12.2015 / 13:18

ГС | mashable.com

У гэтым годзе наватары і дызайнеры абутку прапанавалі дзясяткі варыянтаў незвычайнага абутку. Вялікая колькасць з іх адпавядала трэндам сучаснай масавай культуры, у асноўным — кінематографа.

Гэтыя чаравікі зроблены спецыяльна для ўнікальных патрэб кожнага кліента, шляхам сканавання ног у спецыяльнай краме. Adidas збіраў дадзеныя кліентаў праз 3D-тэхналогіі.

У кастрычніку Nike пацвердзіла чуткі аб самастойнай шнуроўцы ў красоўках з фільма «Назад у будучыню». Грошы з продажу будуць ахвяраваныя ў Фонд даследаванняў хваробы Паркінсона.

Каб адсвяткаваць 10 гадоў у бізнэсе, дызайнер абутку Нікалас Кірквуд выпусціў «аркадны» абутак. Дызайнам абцасаў аўтар натхніўся ад фільмаў «Назад у будучыню» і «Зорныя войны».

Абутак ад Nike быў спецыяльна распрацаваны, каб быць больш даступным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кампанія Irregular Choice выпусціла наватарскія чаравікі на абцасах напярэдадні выхаду «Зорных войнаў: Эпізод VII».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула