БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч абраны кіраўніком аргкамітэту па падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляху — 2008»

28.03.2008 / 09:43

Nashaniva.com

Рашэньне прынята па паседжаньні прэзыдыюму Палітсавету аб'яднаных дэмакратычных сіл.

Лідэр руху «За Свабоду» экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч абраны кіраўніком камітэта па падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляху — 2008». Такое рашэнне прынята 27 сакавіка на пасяджэнні прэзідыума Палітсавета аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Першае пасяджэнне аргкамітэта пройдзе 31 сакавіка.

З ініцыятывай стварэння аргкамітэта А.Мілінкевіч выступіў 17 сакавіка.

«Сёння беларусаў хвалююць змяненні ў заканадаўстве, скіраваныя на адмену сацыяльных гарантый для перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС», — гаварылася ў адозве палітыка.

На яго думку, удзельнікі акцыі жадаюць «даць ацэнку палітыцы дзяржавы па мінімізацыі наступстваў катастрофы на забруджаных тэрыторыях».

«Чарнобыльскі шлях — 2008» паслужыць далейшаму разгортванню кампаніі па недапушчэнні будаўніцтва атамнай станцыі ў аўтарытарнай постчарнобыльскай Беларусі», — лічыць аўтар адозвы.

Дзьмітры Уласаў, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула