БЕЛ Ł РУС

На мяжы Сірыі і Турцыі збіты знішчальнік

24.11.2015 / 11:30

hurriyet.com.tr

У Сірыі каля мяжы з Турцыяй разбіўся вайсковы самалёт. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 24 лістапада, Reuters са спасылкай на турэцкі тэлеканал Haberturk. Якой краіне належала паветранае судна, невядома.

Турэцкае бюро CNN са спасылкай на крыніцы піша, што самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі і быў збіты. Па дадзеных канала, абодва пілоты катапультаваліся.

Турэцкі вайсковец сказаў Reuters, што самалёт збілі знішчальнікі F16.

Для выратавання пілотаў ў паветра паднятыя два верталёты, перадае турэцкае бюро CNN. Па дадзеных тэлеканала, там, дзе прызямліліся лётчыкі, ідуць баі.

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу даручыў МЗС краіны пракансультавацца з НАТА і ААН з нагоды сітуацыі на мяжы з Сірыяй.

МЗС Турцыі 19 лістапада выклікаў пасла Расіі Андрэя Карпава і ўручыў яму папярэджаньне аб тым, што Анкара мае права адказаць, калі бяспека турэцкіх межаў будзе пад пагрозай.

Мінабароны РФ заявіла пра падзенне расійскага Су-24 на мяжы Турцыі і Сірыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула