БЕЛ Ł РУС

Улады Брэста эканомяць на чым могуць: пад прыцэлам басейны ў дзіцячых садках

20.11.2015 / 18:07

У Брэсце разглядаюць пытанне аб прыпыненні працы басейнаў у дашкольных установах з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў. 

«На сённяшні дзень усе 11 басейнаў у дашкольных установах адукацыі горада працуюць. Але прыняцце рашэння пра часовае іх зачыненне не выключана, калі гэта будзе эканамічна мэтазгодна», — паведаміў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Анатоль Наскоў. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што гаворка аб прыпыненні працы школьных басейнаў не ідзе. 

Як раней паведамлялася, з 17 лістапада па рашэнні гарвыканкама «ў мэтах аптымізацыі расходавання энергетычных рэсурсаў і эканоміі бюджэтных сродкаў» у Брэсце пачалі выключаць усё вулічнае асвятленне з 0.00 да 5.00. 

18 лістапада на афіцыйным сайце гарвыканкама была размешчаная інфармацыя, што адключаць вулічнае асвятленне будуць з 1.00 да 5.00 у будныя дні. У ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю асвятленне будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. 

Брэсцкія сацыял-дэмакраты накіравалі скаргі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама і пракуратуру горада з нагоды адключэння ў мэтах эканоміі вулічнага асвятлення горада ў начны час. На сайце www.change.org яны склалі электронную петыцыю з патрабаваннем адмяніць рашэнне мясцовых улад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула