БЕЛ Ł РУС

Некаторым тэрарыстам удалося ўцячы: у прыгарадзе Парыжа знойдзена іх аўто ФОТА

15.11.2015 / 16:55

У нядзелю раніцай французская паліцыя знайшла другі аўтамабіль экстрэмістаў, якія здзейснілі напад ў Парыжы ў пятніцу вечарам.

Фота 

Чорны Seat быў знойдзены ў парыжскім прыгарадзе Мантрой. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што некаторым тэрарыстам удалося збегчы. Апісанне гэтага аўтамабіля даў раней адзін з відавочцаў нападу.

Бітае шкло вакол знойдзенага аўтамабіля. Фота 

Французскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, паведамляюць, што ў аўтамабілі таксама знойдзеныя некалькі аўтаматаў Калашнікава, якія, верагодна, былі выкарыстаныя падчас нападу.

У суботу побач з канцэртнай заляй «Батаклан» быў знойдзены першы аўтамабіль — Volkswagen Polo, зарэгістраваны ў Бельгіі і ўзяты там напракат. Тры чалавекі арыштаваныя ў Бельгіі ў сувязі з тэрактам ў Парыжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула