БЕЛ Ł РУС

Сын гродзенскага ваенкама вучыцца ў інстытуце ФСБ і ездзіць на машыне са сцягам «Наваросіі»

12.11.2015 / 12:45

АЯ

даслаў чытач

Гэтая машына са сцягам г.зв. «Наваросіі» за лабавым шклом належыць Аляксею Кучару, гродзенскаму хлопцу, які вучыцца ў інстытуце пагранічнай службы ФСБ Расіі.

Бацька Аляксея — былы дэпутат Ашмянскага раённага савета дэпутатаў і дзейны начальнік накіравання прызыву на вайсковую службу ў ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці, палкоўнік Сяргей Кучар. 

Сяргей Кучар леваруч, фота старое — тут ён яшчэ падпалкоўнік

Некалькі гадоў таму ягоны сын паступіў на вучобу ў Маскву. Відаць, там ідэй «Рускага свету» Аляксей і нахапаўся. 

Аляксей Кучар, фота са старонкі «УКантакце»

У тэлефоннай размове Аляксей пацвердзіў, што машына належыць яму. Але хлопец адмовіўся каментаваць сцяг г.зв. «Наваросіі» у салоне, сказаўшы, што не будзе ні перад кім справаздачыцца. 

Аляксей Кучар у спартовай майстарцы «ФСБ Расіі». Фота са старонкі УКантакце.

А ў адказ на словы, што ён — будучы беларускі афіцэр і мусіць падтрымліваць афіцыйны курс (Лукашэнка не прызнаў ніякіх «Наваросій»), Аляксей сказаў — «Нічога страшнага, што не прызнаў».

Нядаўна «Наша Ніва» таксама пісала, што ў Гродзенскай вобласці дейнічаюць адразу пяць праваслаўных «вайскова-патрыятычных» клубаў для моладзі, дзе з дзецьмі займаюцца непрыхаваныя носьбіты «Рускага свету». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула