Жыхар Маладзечна атрымаў 15 гадоў за педафілію
Жыхар Маладзечна асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі за педафілію.
Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына на працягу 2009 года гвалтаваў дачку сваёй сужыцелькі, а затым сяброў і сябровак дзяўчынкі. Самаму малодшаму пацярпеламу было на той момант 9 гадоў.
Пасля 2009 года мужчына спыніў гвалт і вярнуўся да нармальнага жыцця. Дзеці нікому нічога не распавядалі, а сужыцелька ні пра што не здагадвалася.
У ходзе расследавання ў дачыненні да педафіла было распачата 10 крымінальных спраў. Пацярпелымі ў судзе былі трое дзяцей.
Падазраванага ў педафіліі затрымалі ў студзені 2015 года. Следства доўжылася чатыры месяцы.