БЕЛ Ł РУС

У Магілёве на вуліцы знойдзены труп

8.11.2015 / 17:54

Труп мужчыны знойдзены 8 лістапада ў магілёўскім мікрараёне Юбілейны.

Як паведамілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, забіты быў знойдзены прахожымі каля 11.00. На целе загінулага некалькі раненняў ад вострага прадмета. Цела знаходзілася ў яры насупраць дома № 42 па Дняпроўскім бульвары.

Асоба забітага ўстаноўлена — гэта мясцовы жыхар узростам каля 30 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула