БЕЛ Ł РУС

Егіпецкія эксперты на 90% пацвердзілі версію пра бомбу на борце A321

8.11.2015 / 15:23

Nashaniva.com

Reuters.com

Егіпецкая камісія па расследаванні прычын гібелі расійскага пасажырскага лайнера A321 з 90-працэнтнай верагоднасцю пацвердзіла, што гук, які чутны на запісе з чорных скрынь, кажа пра тое, што на борце самалёта выбухнула бомба. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на члена камісіі.

7 лістапада з бартавых самапісцаў самалёта, які разбіўся 31 кастрычніка, была паспяхова забрана ўся інфармацыя. Па словах кіраўніка егіпецкай камісіі Аймана аль-Мукадама, з запісу вынікае, што да падзення паветранае судна ляцела на аўтапілоце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула