БЕЛ Ł РУС

Работнікі МНС дасталі са сцёкавага канала п'янага ахоўніка аўтастаянкі завода Вавілава

8.11.2015 / 15:08

П'янага ахоўніка аўтастаянкі Мінскага механічнага завода імя Вавілава дасталі работнікі МНС са сцёкавага канала.

Вечарам 7 лістапада мужчына 1962 года нараджэння ўпаў у канал глыбінёй адзін метр і самастойна не мог выбрацца. З дапамогай падручных сродкаў ён быў транспартаваны ў машыну хуткай дапамогі. Як адзначае прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС, ахоўнік не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула