БЕЛ Ł РУС

У кампаніі «Гавары праўду» цяпер два кіраўнікі

8.11.2015 / 11:25

7 лістапада ў мінскім гатэлі «Кроўн-Плаза» прайшоў устаноўчы сход грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Дэлегаты вызначыліся са структурай арганізацыі і вырашылі праблему лідарства ў ёй.

У «Гавары праўду» будзе двайное лідарства. Будуць працаваць два старшыні: самой кампаніі і рады кампаніі, прычым кіруючым органам стане рада.

Старшынём «Гавары праўду» аднагалосна і безальтэрнатыўна абралі Тацяну Караткевіч. Старшынём рады — таксама аднагалосна Андрэя Дзмітрыева. На пасаду кіраўніка рады прапаноўвалі таксама і Сяргея Вазняка. Аднак ён адмовіўся ад пасады.

Па выніках сходу кіраўніцтва кампаніі падрыхтуе дакументы ў Міністэрства юстыцыі для афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі. Гэта будзе чацвёртая спроба рэгістрацыі кампаніі ў Міністэрстве юстыцыі. Дарэчы, першы ўстаноўчы зьезд праходзіў у гэтым жа гатэлі амаль шэсць гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула