БЕЛ Ł РУС

У Малдове затрымалі кіраўніка прарасійскай партыі

23.10.2015 / 21:18

Старшыня прарасейскай «Нашай партыі» Рэната Вусаты быў затрыманы ў Кішынёўскім міжнародным аэрапорце пасля пасадкі самалёта, на якім палітык прыбыў з Масквы.

Пасля прызямлення ён правёў брыфінг, на якім прысутнічала мноства прадстаўнікоў СМІ.

Затым з мікрааўтобуса выйшла група супрацоўнікаў СІБ (Служба інфармацыі і бяспекі) у масках і затрымала Рэната Вусатага.

«Я бачыла толькі ордэр, у адпаведнасці з якім яму належыць з'явіцца ў пракуратуру. Не ведаю, навошта трэба было яго затрымліваць, і хто яго затрымаў. Гэта незаконнае пазбаўленне волі», — заявіла адвакат Ганна Урсакі.

Глядзіце таксама: Масква спрабуе арганізаваць уласны майдан у Малдове

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула