БЕЛ Ł РУС

«Барселона» перад візітам у Барысаў разграміла «Раё Валекана»

17.10.2015 / 23:25

Nashaniva.com

Неймар забіў чатыры мячы

lavanguardia.com

У матчы 8-га тура чэмпіяната Іспаніі «Барселона» разграміла ў суботу вечарам мадрыдскі «Раё Валекана» з лікам 5:2.

Бразільскі форвард Неймар забіў чатыры мячы, прычым два з пенальці. Яшчэ адзін гол на рахунку Луіса Суарэса. Ліянель Месі траўмаваны.

«Барселона» набрала 18 балаў (6 перамогаў і 2 паразы) і дагнала ў турнірнай табліцы «Рэал».

Матч 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона» пройдзе ў аўторак на «Барысаў-Арэне» (пачатак у 21:45).

Нагадаем, што БАТЭ ў першым туры прайграў у гасцях «Баеру» (1:4), а ў другім туры выйграў дома ў «Ромы» (3:2).

«Барселона» згуляла ў першым туры ўнічыю ў гасцях з «Ромай» (1:1), а дома перамагла «Баер» (2:1).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула