БЕЛ Ł РУС

Зьмітра Касьпяровіча асудзілі на 12 сутак

17.03.2008 / 20:07

Зьміцер Панкавец

У панядзелак судзьдзя Савецкага раёну Аксана Рэлява пакарала былога палітвязьня Зьмітра Касьпяровіча 12 суткамі арышту.

У панядзелак судзьдзя Савецкага раёну Аксана Рэлява пакарала былога палітвязьня Зьмітра Касьпяровіча 12 суткамі арышту. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам на супрацоўнікаў ДАІ. Пратакол быў складзены па артыкуле 17 частка 1 Адміністрацыйнага кодэксу «дробнае хуліганства».

Касьпяровіча затрымалі ў суботу, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “Эўрапейская Беларусь” і «Малады Фронт». Зьмітра затрымлівалі дзьве машыны ДАІ, а таксама адна са спэцназам.

Сёньня суд праходзіў у некалькі этапаў. Празь незьяўленьня сьведкі з боку міліцыі, суд над Зьмітром быў адкладзены на 16 гадзіну, а прысуд быў вынесены ўжо пасьля 18.

На судзе прысутнічалі паплечнікі Касьпяровіча Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук, Ігар Лялькоў, Антось Астаповіч і інш. Сябры мяркуюць, што прысуд на 12 сутак быў вынесены з той мэтай, каб Зьміцер не прыняў удзел у сьвяткаваньні Дня Волі.

З турмы Касьпяровіч выйдзе 27 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула