Жыхары Туркменістана цяпер могуць абменьваць не больш за $8 тысяч у год
chrono-tm.org
Паводле рашэння Цэнтрабанка Туркменістана кожны жыхар краіны можа набыць у банках і абменніках не больш за $ 8000 у год.
Гэтыя абмежаванні былі ўведзеныя на фоне распаўсюджвання чутак аб зніжэнні урадам курсу туркменскага маната да даляра ЗША і чэргаў з гэтай прычыны каля абменнікаў.
Абмен манатаў на даляры робіцца па прад'яўленні пашпарта, дадзеныя якога ўносяцца ў адзіны рэестр. Кожны касір, пры правядзенні валютнай аперацыі, можа высветліць ці няма ў кліента перавышэння ліміту ў $8000.
Камерсанты і багацеі, якія жадаюць набыць большую колькасць валюты, шукаюць тых, у каго няма неабходнасці або магчымасці набываць даляры. За невялікі ганарар яны згаджаюцца адстаяць чаргу і абмяняць грошы, выкарыстоўваючы свой уласны пашпарт.