БЕЛ Ł РУС

Незалежныя прафсаюзы правядуць мітынг у Мінску 7 кастрычніка

2.10.2015 / 21:21

Nashaniva.com

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу 7 кастрычніка Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба асацыяцыі прафсаюзаў.

Акцыя адбудзецца на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы сталічнага парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор з 17.00 да 18.00 7 кастрычніка 2015 года, у Сусветны дзень барацьбы за годную працу.

Арганізатары мяркуюць, што ў мітынгу возьмуць удзел каля 200 чалавек, якія знаходзяцца ў чатырох членскіх арганізацыях БКДП: БНП, СПБ, СПМ і прафсаюзе РЭП.

З 2008 года Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) праводзіць 7 кастрычніка Дзень сусветнай мабілізацыі — дзень, калі прафсаюзы усяго свету патрабуюць годнай працы.

Сёлета акцыя будзе праходзіць пад усеагульным дэвізам: «Скончым са сквапнасцю карпарацый!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула