БЕЛ Ł РУС

Пенсійны ўзрост у Расіі могуць павысіць ўжо ў 2016 годзе

17.09.2015 / 11:38

Прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў 17 верасня правядзе з міністрамі нараду па бюджэце.

Урад ужо адмовіўся ад трохгадовага планавання і рыхтуе бюджэт толькі на 2016 г., аднак Мінфін пралічвае магчымасці бюджэту на тры гады. Задача — захаваць да канца 2018 года не менш за 2 трлн руб. рэзерваў сумарна ў рэзервовым фондзе і фондзе нацыянальнага дабрабыту (ФНД), заявіў учора міністр фінансаў Антон Сілуанаў: «Нягледзячы на ўсе складанасці».

«Ідэя — выкарыстоўваць рэзервовы фонд, каб прывесці выдаткі ў адпаведнасць з рэальнымі магчымасцямі дзяржавы пры кансерватыўным узроўні цаны нафты і перайсці да нулявога выкарыстання рэзерваў», — удакладніў намеснік міністра фінансаў РФ Максім Арэшкін.

У якасці мер эканоміі Мінфін прапануе павышэнне пенсійнага ўзросту ўжо з 2016 года. Эканомія ад гэтага — ад 620 млрд да 1,3 трлн рублёў за тры гады ў залежнасці ад скорасці павышэння: па 6 месяцаў або па 1 годзе за год, да 65 гадоў для мужчын і жанчын.

«Прапанова Мінфіна аб павышэнні пенсійнага ўзросту з 2016 г. — гэта не проста пажаданне Мінфіна, яно сур'ёзна абмяркоўвалася на нарадах, было падтрымана многімі чыноўнікамі», — кажа высокапастаўлены федэральны чыноўнік. Іншыя прапановы — індэксацыя пенсій толькі на 4% у 2016—2018 гг. (да гэтага Мінфін настойваў на 4,5%), адмова ад выплат пенсій працуючым пенсіянерам з гадавым прыбыткам ад 500 тыс. руб. (пакуль разглядаецца варыянт ад 1 млн руб.), скарачэнне індэксацыі заробкаў бюджэтнікаў і вайскоўцаў (у 2016 годзе — да нуля).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула