БЕЛ Ł РУС

У Мінску на аўкцыёне прадалі канфіскаваны Lamborghini

5.09.2015 / 02:43

На Lamborghini Gallardo Spyder 2008 года выпуску прэтэндаваў усяго адзін чалавек.

У Мінску на аўкцыёне прадалі канфіскаваны суперкар Lamborghini Gallardo Spyder 2008 года выпуску.

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

Аўтамабіль быў канфіскаваны мытнікамі ў 2014 годзе з-за парушэнняў тэрмінаў часовага ўвозу.

Першапачаткова машыну ацанілі ў 2,1 млрд беларускіх рублёў, але пасля пераацэнак цана суперкар склала крыху больш за 1,2 млрд беларускіх рублёў (на сёння менш за 70 тысяч даляраў). У ходзе аўкцыёну была пададзена адзіная заяўка, таму ў выніку машына была прададзеная за заяўленую цану з даданнем 5%.

Да канфіскацыі аўтамабілем Lamborghini Gallardo Spyder валодаў грамадзянін Венесуэлы. Ці ён яго і выкупіў, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула