БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік «Беллегпрама» распавёў аб наяўнасці трохмесячнага запасу на складах прадпрыемстваў

30.08.2015 / 22:08

Старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык упэўнены, што ўдасца распрадаць складскія запасы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, якое было паказалі ўвечары 30 жніўня.

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што «наяўнасць трохмесячнага запасу на складах легпрама — гэта не значыць, што ўсе 90 прадпрыемстваў маюць трохмесячныя запасы».

«У нас ёсць вельмі паспяховыя прадпрыемствы («Белвест», «Марка», «Мілавіца»). Пяць такіх прадпрыемстваў — палова ўсіх запасаў канцэрна «Беллегпрам». … Я ні грама не сумняваюся ў тым, што гэтыя запасы яны прададуць», — сказаў Яфімчык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула