БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку ад раку памёр вядомы неўрапатолаг Олівер Сакс. Яго называлі паэтам медыцыны

30.08.2015 / 20:17

У Нью-Ёрку памёр Олівер Сакс (Oliver Wolf Sacks; 1933—2015), вядомы неўролаг і нейрапсіхолаг, аўтар некалькіх кніг. Яго асабісты сакратар сказаў New York Times, што прычынай смерці быў рак.

Сакса часам называлі паэтам медыцыны. Ён напісаў шэраг бестселераў, у якіх апісаў дзіўныя рэчы, на якія здольны мозг чалавека.

Ён аўтар кніг «Абуджэнне» і «Мужчына, які прыняў жонку за капялюш».

У «Абуджэнні» ён распавёў гісторыю групы пацыентаў, якія пакутавалі ад соннай хваробы і на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў кататанічным стане.

Кніга была экранізавана. У фільме ролю прафесара Сакса граў Робін Уільямс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула