БЕЛ Ł РУС

Справу Кацярыны Салаўёвай перадалі ў суд

4.03.2008 / 18:53

Nashaniva.com

Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Крымінальную справу супраць актывісткі «Маладога фронту» Касі Салаўёвай па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі перадалі ў суд.

Касю Салаўёву адлічылі з Полацкага ўнівэрсытэту з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Дзяўчыну некалькі разоў затрымлівалі. Супраць яе распачыналі крымінальныя справы паводле трох артыкулаў. Але ўрэшце сьледчыя пакінулі 193 артыкул, які быў унесены ў Крымінальны Кодэкс напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Раней за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі чатырох актывістаў «Партнэрства» і дзевяць актывістаў «Маладога фронту».

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула