БЕЛ Ł РУС

У Польшчы знойдзены цягнік з золатам Трэцяга Рэйха?

20.08.2015 / 16:14

У Польшчы знайшлі згублены з часоў Другой сусветнай вайны цягнік з скарбамі нацыстаў: каштоўнымі камянямі i зброяй. Пра гэта ў сераду, 19 жніўня, паведамляе Reuters, спасылаючыся на словы польскіх чыноўнікаў.

Мясцовыя ўлады ў паўднёвым горадзе Польшчы Валбжых распавялі, што яны звязаліся з юрыдычнай фірмай, якая прадстаўляе інтарэсы двух чалавек. Яны, па іх словах, знайшлі цягнік са скарбамі нацыстаў і патрабуюць 10% ад знойдзенага.

«З гэтым разбіраюцца юрысты, армія, паліцыя і пажарныя. На гэтай тэрыторыі яшчэ ні разу не вяліся раскопкі, таму мы не ведаем, што можам там знайсці», — распавёў агенцтву прадстаўнік гарадской адміністрацыі Марэк Такарскі.

Агенцтва, спасылаючыся на мясцовыя СМІ, паведамляе, што цягнік знік у 1945 годзе. Ён быў нагружаны рознымі трафеямі і каштоўнасцямі з горада Брэслаў (цяпер Вроцлаў). Іх пачалі вывозіць з горада пасля таго, як да яго падышла Чырвоная армія.

Цягнік, згодна з гарадской легендай, быў схаваны ў тунэлі каля замка Ксёнж каля гор Ніжняй Сілезіі. Пазней тунэль быў зачынены, пра яго на доўгі час забыліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула