БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту падаюць, курс даляра ў Маскве расце

19.08.2015 / 19:18

Курс даляра ў ходзе таргоў на Маскоўскай біржы вырас на 21 капейку да 66,09 рубля — максімуму з 12 лютага.

Расійскі рубель падае ўслед за цэнамі на нафту, якія сталі зніжацца пасля публікацыі даных пра запасы нафты ў ЗША.

На гэтым фоне кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у кастрычніку 2015 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане знізіўся на 1,6% да 47,98 даляра за бараль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула