БЕЛ Ł РУС

Расіяніна не пусцілі ў Літву з-за савецкай сімволікі

18.08.2015 / 13:07

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адмовіла ў праездзе на тэрыторыю краіны расійскаму грамадзяніну, чый аўтамабіль быў упрыгожаны савецкай сімволікай, паведамілі ў ведамстве.

Паводле паведамлення, аўтамабіль з расійскімі нумарамі быў спынены ў панядзелак днём на памежным пераходзе Бардзіна. На машыне была налепка з пяціканцовай чырвонай зоркай, сярпом і молатам.

Публічная дэманстрацыя савецкай сімволікі ў Літве забароненая.

Памежнікі прапанавалі кіроўцу зняць налепку або працягнуць свой шлях пешшу. Аднак ён адмовіўся і вярнуўся ў Калінінградскую вобласць.

Дэманстрацыя або распаўсюджвання нацысцкай і камуністычнай сімволікі пагражае ў Літве штрафам ад 144 да 289 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула