БЕЛ Ł РУС

Спявак Тэа ажаніўся з Вольгай Рыжыкавай

11.08.2015 / 12:15

nn.by

Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2014 Тэа (Юрый Вашчук) ажаніўся з вядучай Вольгай Рыжыкавай.

Вяселле адбылося на мінулых выходных ў мінскім гатэлі «Пекін».

фота са старонкі Юрыя Вашчука ў фэйсбуку

Юрый Вашчук нарадзіўся ў 1983 г. У 2000-м быў запрошаны на працу ў Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Разам з Аксанай Вечар вядзе на Беларусь-3 праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор.

У 2014-м прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», дзе прайшоў у фінал і заняў 16-е месца.

Вольга Рыжыкава — вядучая, салістка гурту «Да Вінчы», былая сяброўка лідара гурту Дзяніса Дудзінскага.

У інтэрв'ю газеце «Антенна» маладыя сказалі, што хочуць мець траіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула