БЕЛ Ł РУС

Пад Івацэвічамі па віне п'янага бяспраўніка загінула пасажырка, яшчэ адна параненая

8.08.2015 / 18:32

У Івацэвіцкім раёне 7 жніўня каля 18.40 у ДТЗ загінула жанчына, яшчэ адна — траўмаваная.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 36-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна, які кіраваў «Фальксвагенам Пола», рухаўся па гравійнай дарозе з боку вёскі Бабровічы ў кірунку вёскі Выганашчы.

На закругленні дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую абочыну і перакуліўся.

У выніку 26-гадовая пасажырка «Фальксвагена» ад атрыманых траўмаў загінула на месцы. Другая атрымала ўдары галаўнога мозгу, грудной клеткі, левага сцягна. 41-гадовая пацярпелая шпіталізаваная ў траўматалагічнае аддзяленне Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Абедзве пасажыркі — жыхаркі вёскі Выганашчы. У момант аварыі яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ніколі не меў пасведчання кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула