БЕЛ Ł РУС

Расія забараніла імпарт кветак з Нідэрландаў

27.07.2015 / 21:09

Расія забараніла імпарт кветак з Галандыі з-за прысутнасці ў гэтай прадукцыі каранцінных арганізмаў, гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

favim.com

«Рассельгаснагляд прапанаваў нацыянальным арганізацыям па каранціне і ахове раслін краін Еўрасаюза цалкам прыпыніць фітасанітарную сертыфікацыю галандскіх зрэзаных кветак для пастаўкі ў Расію», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Як патлумачыў памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка, забарона будзе прадоўжаная або знятая пасля тэхнічных кансультацый «з кампетэнтнымі структурамі Еўрасаюза па наяўнай праблеме», якія расійскае ведамства мае намер правесці ў бліжэйшы час.

Паводле яго слоў, забарона тычыцца толькі кветак, вырабленых на тэрыторыі Нідэрландаў, на транзіт кветак яна не распаўсюджваецца.

Раней Рассельгаснагляд заяўляў, што ў галандскіх кветках быў знойдзены заходні кветкавы трыпс — дробная казурка, якая жыве на кветках і лісці. Як адзначалася, трыпс небяспечны тым, што з'яўляецца пераносчыкам розных вірусаў.

Калі ў чэрвені Еўрасаюз паведаміў аб працягу эканамічных санкцый, расейскія ўлады заявілі, што ў адказ могуць увесці забарону на ўвоз кандытарскіх вырабаў, кветак і рыбных кансерваў з тых краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула