БЕЛ Ł РУС

У ДАІ распавялі, дзе паставяць мабільныя фотарадары 25—26 ліпеня

24.07.2015 / 16:39

З мэтай няўхільнага выканання ўстаноўленых хуткасных абмежаванняў у месцах канцэнтрацыі ДТЗ ДАІ апублікавала размяшчэнне мабільных датчыкаў аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму руху на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УДАІ МУС Беларусі.

Прыборы ўсталююць 25 ліпеня на М3 (Мінск — Віцебск, 44-ы км), М5 (Мінск — Гомель, 23-і км), Р23 (Мінск — Мікашэвічы, 14-ы км), Р53 (Мінск — Барысаў, 38-ы км), Р65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Н-8365 (Фаніпаль — Пераможнае, 3-і км).

А 26 ліпеня датчыкі размесцяць на М3 (Мінск — Віцебск, 53-і км), М5 (Мінск — Гомель, 37-ы км), Р53 (Мінск — Барысаў, 1-ы і 38-ы км), Р65 (Дзяржынск — Заслаўе, 0-ы км), Р80 (Слабада — Радашковічы, 10-ы км), Р28 (Мінск — Маладзечна, 25-ы км).

Акрамя таго, на асноўных магістралях працуюць больш за 200 стацыянарных датчыкаў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў выконваць устаноўленыя хуткасныя абмежаванні, берагчы сваё жыццё і здароўе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула