БЕЛ Ł РУС

Дочкі Казуліна: Мы ня будзем хаваць маму, пакуль тата ня з намі

24.02.2008 / 14:38

Калі дочкі Казуліна даведаліся пра нежаданьне ўладаў вызваліць іх бацьку і пра рашэньне бацькі абвесьціць сухую галадоўку «да сьмерці», яны зрабілі наступную заяву.

Калі дочкі Казуліна даведаліся пра нежаданьне ўладаў вызваліць іх бацьку і пра рашэньне бацькі абвесьціць сухую галадоўку «да сьмерці», яны зрабілі наступную заяву: «Мы заяўляем, што ня будзем хаваць маму, пакуль тата ня з намі. Для яго такое пахаваньне будзе азначаць, што яго «пахаваюць жывога», — сказала Вольга Казуліна.

Паводле В. Казулінай, яе заява ў рэспубліканскую пракуратуру нібыта «перададзеная міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў». Гэтак Вользе Казулінай паведаміў дзяжурны пракурор Мікалай Лявонаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула