БЕЛ Ł РУС

Ці перамогуць Глеб з калегамі «Мілян»?

20.02.2008 / 15:29

Nashaniva.com

«Арсэнал» — «Мілян». Серада, 20 лютага. БТ, 21.40.

Сёньня ўвечары на Першым нацыянальным тэлеканале будзе паказана ў жывым этэры першая гульня 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж лёнданскім «Арсэналам» і «Мілянам».

Матч пройдзе на хатнім стадыёне «Арсэналу». Пачатак а 21.40

Агляд астатніх трох сёньняшніх матчаў («Сэлтык» — «Барсэлона», «Фэнэрбахчэ» — «Сэвілья», «Ліён» — «Манчэстар Юнайтэд») а 00:05. У 00:50 БТ пакажа цалкам матч паміж «Ліёнам» і «МЮ».

Учора адбыліся чатыры гульні: «Лівэрпуль» перамог «Інтэр» — 2:0, «Рома» — «Рэал» — 2:1, «Шальке» — «Порту» — 1:0. Афінскі «Алімпіякас» і лёнданскі «Чэлсі» разышліся мірам — 0:0.

Гульні ў адказ прад два тыдні, толькі "Інтэр" і "Лівэрпуль" згуляюць 11 сакавіка, паколькі "Інтэр" і "Мілян" гуляюць хатнія матчы на адным стадыёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула