БЕЛ Ł РУС

Ваенны эксперт: Лукашэнка спяшаецца правесці пераўзбраенне, таму зняў з пасады Зямскова

23.06.2015 / 20:05

Арцём Гарбацэвіч

Сёння стала вядома, што Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Беларусі Алега Зямскова і прызначыў на яго месца палкоўніка Генадзя Казлоўскага. «Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэтая кадравае рашэнне ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна.

belsat.eu

Аляксандр Алесін перакананы, што адстаўка Зямскова – гэта знакавая падзея для беларускага войска.

«Мне здаецца, што сыход старога камандуючага і пастаноўка на ўзбраенне «Паланэзаў» – гэта звязаныя паміж сабою рэчы. Відаць, справа ў тым, што тэмпы засваення новай тэхнікі не задавальняюць Лукашэнку, таму яму спатрэбіўся чалавек новай генерацыі, які быў бы ў «трэндзе», што называецца, і здолеў правесці мадэрнізацыю».

Паводле Алесіна, у Лукашэнкі ёсць чыннікі спяшацца.

«Найхутчэйшае прыняцце «Паланэзаў» на ўзбраенне – гэта сігнал нашым суседзям з усіх бакоў аб тым, што мы адпавядаем сучасным выклікам і валодаем магутнай зброяй. Зрэшты, да гэтага часу беларускае войска было забяспечана савецкімі і расійскімі сістэмамі, што рабіла нас вельмі залежнымі ад усходняга суседа. І цяпер Лукашэнка, мне здаецца, хоча гэтую залежнасць знізіць. У дадатак да таго ён сам казаў, што Расія не вельмі спрыяе нам у пытаннях, што датычаць пераўзбраення беларускага войска», — сказаў Аляксандр Алесін і падкрэсліў, што тэорыя аб тым, што Лукашэнка «прыбірае» рускіх у кіраванні войскам, пазбаўленая падставаў, бо на ўзоры Украіны бачна, што за урад ваюе не менш рускіх, чым украінцаў за «апалчэнцаў». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула