БЕЛ Ł РУС

Жыхара Баранавічаў пасадзілі за порна «УКантакце»

20.06.2015 / 10:26

Набыў моц прыгавор, вынесены 51-гадоваму жыхару Баранавічаў за захоўванне і распаўсюджванне відэазапісаў парнаграфічнага зместу. 

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Вера Філонік, у снежні 2014 года ў сябе дома мужчына скапіраваў з інтэрнэту чатыры парнаграфічныя відэаролікі. Затым размясціў іх на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», даўшы магчымасць прагледзець гэтую парнаграфію неабмежаванай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту. 

Гэтыя відэаролікі былі выяўленыя супрацоўнікамі міліцыі і 17 студзеня 2015 года выдаленыя. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. 

22 красавіка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яго вінаватым у захоўванні з мэтай рэкламавання і рэкламаванні парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту (ч. 2 арт. 343 КК) і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле прыгавору суда ў яго канфіскаваны камп'ютар. 

Фігурант крымінальнай справы палічыў гэты прыгавор занадта суровым і абскардзіў яго. 

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 19 чэрвеня пакінула касацыйную скаргу без задавальнення. Разам з тым калегія дастасавала да абвінавачванага арт. 8 закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» і на адзін год скараціла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. 

Прыгавор набыў моц. Мужчына мае вышэйшую адукацыю, раней не судзімы, працаваў на адным з баранавіцкіх прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула