БЕЛ Ł РУС

Сяргей Махнач. Шчанюк

26.06.2015 / 13:41

Nashaniva.com

верш для дзяцей

Наш шчанюк разумны самы:
Толькі чуе голас мамы,
Робіць выгляд ён ласкавы
І гуляецца з катом.
Але ж толькі рыпне брама,
За якою знікне мама,
Стане ўсё яму цікава —
Пераверне цэлы дом!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула